Салавей і ружа

Автор: Уайльд Оскар Жанр: Классическая проза  Проза  Прочие любовные романы  Любовные романы  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Але дзяўчына не выказала радасці. — Баюся, ружа не падыдзе да майго ўбрання, — адказала яна. — Апроч таго, пляменнік камергера прыслаў мне сапраўдныя брыльянты, а каму невядома, што яны значна даражэйшыя за кветкі! — Ах, якая вы няўдзячная! — гнеўна выпаліў Студэнт і са злосцю кінуў ружу на зямлю. Яна ўпала ў каляіну, і хутка па ёй праехалі коламі. — Ах, я няўдзячная?! — узлавалася дзяўчына. — Дык ведайце ж: вы — грубіян! І ўрэшце, хто вы такі? Усяго толькі Студэнт. Сумняваюся, ці ёсць у вас такія сярэбраныя спражкі, як у пляменніка камергера! Яна ўсхапілася з крэсла і пабегла ў пакой. «Якое гэта глупства — Каханне, — з горыччу разважаў Студэнт, ідучы дадому. — У ім няма і паловы таго зместу, які ёсць у Логіцы; яно нічога не даказвае, а абяцае заўжды нязбытнае і прымушае верыць у прывід. Карацей кажучы, яно зусім непрактычнае. А паколькі ў наш век быць практычным — самае галоўнае, то вярнуся я лепш да Філасофіі і буду вывучаць Метафізіку». І Студэнт пайшоў да сябе ў пакой, выцягнуў вялікую …