Падарожжы Гулівера

Автор: Свіфт Джонатан Жанр: Классическая проза  Проза  Путешествия и география  Приключения  1974 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Падарожжы Гулівера - Свіфт Джонатан

Отрывок из книги

5 Непадалёк ад гарадскіх варот на плошчы стаяў старадаўні замак з дзвюма вуглавымі вежамі. У замку даўно ніхто не жыў. Да гэтага пустога замка ліліпуты і прывезлі Гулівера. Гэта быў самы вялізны будынак ва ўсёй Ліліпуціі. Вежы яго былі вышынёй у чалавечы рост. Нават такі велікан, як Гулівер, мог свабодна прапаўзці ў яго дзверы, а ў параднай зале ён, напэўна, змог бы выпрастацца ва ўвесь свой рост. Вось тут і сабраўся пасяліць Гулівера імператар Ліліпуціі. Але Гулівер гэтага яшчэ не ведаў. Ён ляжаў на сваіх калёсах, а з усіх бакоў да яго беглі натоўпы ліліпутаў. Конная варта адганяла цікаўных, але ўсё-такі тысяч дзесяць чалавечкаў паспелі пагуляць па Гуліверавых нагах, па яго грудзях, плячах і каленях, пакуль ён ляжаў звязаны. Нешта стукнула Гулівера па назе. Гулівер крышку прыўзняў галаву і ўбачыў некалькіх ліліпутаў з закасанымі рукавамі і ў чорных фартухах. Малюсенькія малаточкі блішчалі ў іх руках. Гэта прыдворныя кавалі закоўвалі Гулівера ў ланцугі. Ад сцяны замка да яго нагі яны працягнулі …