Марныя спадзяванні

Автор: Белаяр Сяргей Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

— Чо??? Не зразумеў... — абарыген узлаваў, рушыў да высокашаноўнага Алгрра. — Не хочаш піць? А можа, ты нас не паважаеш? Чаго маўчыш? Ці сказаць пацанам няма чаго? Высокашаноўны Алгрр падаўся назад. Зямляне наступалі. — Чуеш ты, «фраерок». Адмаўляешся піць з правільнымі пацанамі? Далейшае пасланнік старажытнага роду Агрлл высокашаноўны Алгрр памятаў з цяжкасцю. Вось абарыгены накідваюцца на яго, збіваюць з ног. Ён крычыць, кліча на дапамогу. Але тубыльцы праходзяць міма, а некаторыя зларадна ўсміхаюцца, паказваюць на іншапланетніка пальцам... звіняць медалі... ірвецца парадны мундзір... Першабытнікі б'юць яго нагамі... жудасны боль... Рука цягнецца да аналізатара... Ачомаўся высокашаноўны Алгрр ужо на борце зоркалёта пад ціхае гудзенне аўтадока. * * * Са справаздачы пасланца зорнай садружнасці высокашаноўнага Алгрра: «Са смуткам павінен давесці Вярхоўнаму кіраўніку, што разумнага жыцця на планеце Зямля не знойдзена...» 11 мая 2009 г.