Марныя спадзяванні-2

Автор: Белаяр Сяргей Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Прусак, дробненька пратупаўшы па сцяне, накіраваўся да дзвярэй. Яраслаў паглядзеў на яго налітымі крывёй вачыма. З лаянкай кінуўся ў пагоню. Прышэлец апынуўся жвавым. Хутка дабраўся да дзвярэй. Сігануў па сця­не ўніз. Саскочыў на падлогу і пабег у пярэдні пакой. Логаш не адставаў. Размахваючы тапкам, «ляцеў» следам. Паліцы з тэлефонам мужчына не заўважыў. Зачапіў апарат плячом. Зляцела і, боўтаючыся, павісла на провадзе трубка. Звалілася на падлогу запісная кніжка. Пасыпаліся ручкі. — Ах ты, гадзяня! — залямантаваў Яраслаў. Нянавісць надала мужчыне сіл. Яраслаў забыўся пра «бадун» і цалкам засяродзіўся на пагоні. Прусак прашэрхаў па дыване, спрытна заскочыў на сцяну. Накіраваўся да люстэрка. Пляскач прайшоў міма. Інерцыя ўдару падкінула прыхадня, надаўшы яму дадатковае паскарэнне. Стварэнне слізганула па гладкай паверхні, адштурхнулася ад лямпачкі і кінулася да столі. Новы ўдар ледзь не зваліў люстэрка. Яно небяспечна захісталася. Логаш паспяшаўся схапіцца за люстэрка, памятаючы аб прыкмеце, …