Удол, Альбо Актава пазнання

Автор: Пятровіч Барыс Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

— Куды без чаргі?!.. Куды без чаргі!.. І праўда, гэта быў не натоўп, не купка людзей, а чарга да плахі. Стах паслухмяна стаў у канец яе і пачаў назіраць, што тут адбываецца. Яму шкада было хлопца, якога лупцавалі, але, калі прыгледзеўся, дык яшчэ больш шкада стала тых мужчынаў, што збівалі яго. Стома ішла ад іх, здаецца, фізічна-адчувальная, стома хранічная, даўняя і страшная ў сваёй бясконцасці, нязменнасці і неадменнасці. Стах пачаў сачыць за тымі людзьмі, што пабылі ўжо на пласе і ляжалі цяпер пад дрэвам. Ачомаўшыся, яны ўставалі, падыходзілі да чырвонай сцяны за дрэвам і знікалі ў ёй, нібыта праходзілі праз сцяну. Да таго мейсца вяла добра ўтаптаная сцяжына, якая ўпіралася ў сцяну. Іншага “выхаду” з гэтага двара не было... Не, быў! Трохі збоку ад гэтай сцежкі Стах убачыў металічную лесвіцу, што вяла ўверх, да краю сцяны. І хоць на чатырох кутах двара ўзвышаліся вежы, на якіх стаялі ахоўнікі з лукамі ды арбалетамі напагатове, Стах не стрываў, кінуўся да лесвіцы. Падскочыў, ухапіўся за …