Жыцьцё пад агнём

Автор: Юрэвіч Лявон Жанр: История  Научно-образовательная  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Жыцьцё пад агнём - Юрэвіч Лявон

Отрывок из книги

Каб беларускую гімназію ў Наваградку не закрылі, трэ было набіраць па 35 студэнтаў. Агітацыя ў гімназію і стала маім першым удзелам у беларускім руху. Нам удалося знайсьці 45 абітурыентаў, але ўсё ж гімназію зачынілі. Гэта быў вялікі ўдар — толькі што на грошы беларускіх сялянаў настаўнікі й навучэнцы сваімі рукамі ўзьвялі новы, харошы будынак. Так я ўпершыню ў жыцьці сутыкнуўся зь перасьледам беларускага. Балюча й прыкра было мне за лёс майго народу. У польскай гімназіі, куды нас перавялі, беларусы былі вучнямі другога гатунку. Гэтак я спазнаў, што такое дыскрымінацыя. Але ж мы трымаліся згуртаванай групай: я, Юзік Сажыч, Уладзік Набагез і Янка Гутар. У пятай клясе гімназіі я сустрэўся з Усеваладам — тады мы звалі яго Вовам — Родзькам, зь якім мне давялося прайсьці праз шматлікія выправбаваньні. Першым нелегальным актам барацьбы была дапамога ў ліставаньні зь вязьнямі. Вакенцы камэраў выходзілі на шпітальны двор. Аднойчы на вуліцы да мяне падыйшоў незнаёмы, які прадставіўся сябрам маёй …