Камітэт па расстрэле паэтаў

Автор: Дзiчэнка Андрэй Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

!дучы па вуліцы, ён жмурыўся, калі марозны вецер дзьмуў яму ў твар. Міма яго мільгалі мінакі, але яны быццам не заўважалі тое, што адбывалася, і імкнуліся як мага хутчэй схавацца ад холаду, які пранімаў да самых костак. Кірыла прамінуў вялікі шчыт з адзіным белым надпісам на чырвоным фоне «Патрыярх зробіць цябе шчаслівым», завярнуў за панэльную пяціпавярхоўку і спыніўся. Прама перад ім знаходзіліся масіўныя дзверы. Вакол зусім не было людзей, хіба што з вокнаў за яго дзеяннямі магло назіраць дзіця, якое прапускала школу. Паэт адчыніў дзверы і зайшоў унутр. Ён прайшоў па лесвіцы на другі паверх і сутыкнуўся з дзяжурным салдатам. Той глядзеў па тэлевізары ба­лет, калі Кірыла прамовіў звыклае «Добры дзень». — Табе чаго тут трэба? — гультаявата прамовіў салдат і, узяўшы ў ле­вую руку загорнуты ў цэлафан пульт, зменшыў гук. Правай рукой ён размешваў цукар у бляшаным кубку з кіпенем. — Рыфмы свае жадаю здаць... — адказаў Кірыла. Дзесьці ў іншым канцы калідора чуліся крокі. — Зразумела... — салдат …