Ніжнія Байдуны

Автор: Брыль Янка   Жанр: Современная проза  Проза   1993 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Ніжнія Байдуны - Брыль Янка
Автор:  Брыль Янка    
Жанр:  Современная проза  Проза  Повесть 
Серия:   
Страниц:  26 
Год:  1993  

Отрывок из книги

Была і палітыка. У той глухі вясковы час, без газет, без радыё, ён, вярнуўшыся з мястэчка або з лесу, зайшоўшы да нас па-суседску, мог з неабвержнай значнасцю пачаць: — Ну, нешта ўсё-такі будзе. Варушылаў даў Будзёніну па мордзе! Улетку сорак другога года я начаваў у садзе пад яблыняй. І прачнуўся ад гаманы на Качкавым двары. Ішла прыцішаная валтузня каля свіронка, — адзін нехта штосьці браў, а другі не даваў. І сосну я ўцяміў, што гэта дзядзька Захара і партызаны, тады яшчэ вельмі рэдкія. — Старик, да пойми же ты, — культурна гаварыў хтосьці з акружэнцаў, — пойми, что нам надо. Мы ведь воюем!.. — Перакувырку вашу — ва-ю-ем! Які Сталін маршал, такія вы ваякі! — Молчи, старик! Такими словами… Ды ён яшчэ ўсё неспалохана бурчэў. Вернемся, аднак, у пачатак дваццатых. Калі ў расказах, кажучы мякка, перабольшваў хто-небудзь іншы, дзядзьку Захару гэта не падабалася. Нават і другу свайму, Івану Бохану-Калошы, па мянушцы «Лётчык», ён не даваў уздымацца залішне высока. Бохан-Калоша служыў калісьці ў «пецяргофскай воздухаплавацельнай роце». Падагрэты расказамі Качкі, і ён пачынаў сваім мяккім, таксама «гарадскім», культурным голасам што-небудзь, напрыклад, такое (бяру не з пачатку):