Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Серия: Святло мінуўшчыны [0]
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Рублеўская Людміла

Отрывок из книги

Пранцысь збянтэжана хмыкнуў. Праўда, грошай няма. А пан абавязаны клапаціцца пра сваіх слугаў. Якая павага да пана-галадранца, які й сабе кавалак хлеба не купіць? Праўда, цяпер Пранціш быў багацейшы за свайго татачку на цэлага слугу! У пана Данілы Вырвіча ніводнага халопа не засталося, калі не лічыць старой Агаты, усё спляжылася на карчомку. — А ў вас… у цябе ёсць грошы? Доктар абварыў юнака поглядам. — Каб у мяне былі грошы, мяне б тут не было. Ну што ж, рушым у карчму. І падыбаў у бок Валожына, як чорны бусел з перабітымі крыллямі, не зважаючы ўвагі на шкаляра. Пранцысь разгубіўся. А што, калі доктар накінецца, паперу аб куплі адбярэ, парве, уцячэ? Худзючы, але жылісты і злосны, як хорт. Пранцысь так бы і ўчыніў на ягоным месцы. Ясна, што халопскае становішча гэтаму тыпусу ўнове. Але шкаляр — гэта вам не тлусты карась, якога можна прыціснуць у нераце. Галоўнае, не спалохаць гэтага… Бутрымуса. Дайсці з ім да люднага месца. А там — перапрадаць хоць каму. Ён жа вучоны, лячыць, відаць, умее, …