Ралля суровая

Автор: Мацяш Ніна Жанр: Поэзия  Поэзия  1976 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ралля суровая - Мацяш Ніна

Отрывок из книги

БАЛАДА ПАМЯЦІ Цвіла пяшчотным лёнам неба сінь. Жаданая, чаканая, уладная, Ішла —            не ў госці йшла, а назусім Да чалавека            Радасць Безаглядная. Ёй бачылася ўжо, як шумна ў дом Увойдзе гаспадыняй раным-раненька. ...Сурова заступіў дарогу дот, Аброслы мёртвым зеллем і крываўнікам. ЧЭРВЕНЬСКАЯ БАЛАДА 1941 ГОДА ДНЯ 25-га Памяці Юрыя Папова, дваццацігадовага стралка-радыста, камсорга 130 СБАП; памяці ўсіх лётчыкаў памянёнага палка, паўшых на Бярозаўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай. Сівелі азёры з бяды і адчаю, Чарнелі ад гора крывавага дня. Крычала ў бяспамяцці, білася чайка: У небе гарэла яе чаяня... Пра што ён думаў у баі няроўным? Душыла хіжа свастыка зямлю, Расхлістаную, да пакуты родную... Пра што ён думаў у баі няроўным? Фашысцкія знішчальнікі, як восы, Па двое наляталі на яго. О неба, неба, стань ты смертаносным Для подлага захопніка твайго! І помстай адзываліся нябёсы За руйнаваны беларускі дом — Палалі танкі на шашы між сосен, З-пад ног чужынца вырываўся дол. Даруй, …