Эратычны алфавіт

Автор: Чайкоўская Воля Жанр: Поэзия  Поэзия  2013 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Эратычны алфавіт - Чайкоўская Воля

Отрывок из книги

Воля Чайкоўская Эратычны алфавіт Эратычны алфавіт Несамастойныя мае словы На інтанацыях-мыліцах Нараджацца працівяцца. Зычныя му-                  pычныя Гукі Развязалі язык і Рукі. Эратычныя санорныя Мажорна-мінорныя Літары Агалілі клітары. Знакі алфавіту Чыняць Групавы           ТЭКСТ. ***  Лабірынты слоў І вымаўленняў Уяўленне Уяўленне Скарбы гэтага горада Каштуюць Дорага Сняданак Абед Вячэра Веру табе Веру Доўгая дарога Мала цябе Мяне многа ***  нібыта і дыхаеш а жыць як бы не паспяваеш толькі назіраеш як праплываюць міма аблокі уцякае вада з-пад крана банальна дзень прыходзіць новы а музыка ўсё тая ж спрабуеш рабіць усё паступова спакваля нават марудна каб час браў прыклад але час нікога не слухае тым больш мяне *** калі б можна было проста ўзяць і адключыць функцыю «надзея» ў наладах сваёй аператыўнай сістэмы і больш не спадзявацца тупа зняць галачку кажучы мовай суровай сучаснасці стала бы прасцей і спакайней можна было б узяцца за справы пачытаць кнігу схадзіць з сябрамі на каву …