Мадэль для забойства

Автор: Аляшкевіч Маргарыта Жанр: Современная проза  Проза  2013 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Мадэль для забойства - Аляшкевіч Маргарыта

Отрывок из книги

 — Так, тут крыху падцягнем, — Яначка з веданнем справы папраўляе на Агаце станік. — Зараз ты ведаеш як зрабі, я на сабе пакажу, вось так іх рукой знізу падпраў, каб вышэй ляглі, так, ага, малайчына, ну, бачыш?  — Нічога сабе! — Агата здзіўлена глядзіцца ў люстэрка — а там у шкілета і праўда з’явіліся грудзі!  — А я табе кажу! Зараз давай майткі прынясу з гэтай жа калекцыі, зробім з цябе дзяўчыну, — Яначка знікае раней, чым Агата адкрывае рот, каб адмовіцца. Не паспявае Агата высунуць з-за фіранкі галаву, як да яе з абодвух бакоў з новымі неверагоднымі камплектамі падбягаюць прадавачкі. Гэтым разам у іх гарсэты з браніраванымі чашачкамі, адзін атрутна-салатавы, другі летуценна-паласаты, як закаханая п’яная зебра, а да іх у камплект — дзіцячых памераў панталоны, пра якія прадавачкі ўвесь час нешта стракочуць ды ўсё тыкаюць у каталогі: там прыўкрасная Яначка выгінае спіну і гуляе доўгай нізкай брутальных кіслотнага колеру караляў.  — Ноў, яны ж для мяне замалыя! — спрабуе адбіцца Агата, тлумачыць …