Зацюканы апостал

Автор: Макаёнак Андрэй   Жанр: Комедия  Юмор   2009 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Зацюканы апостал - Макаёнак Андрэй
Автор:  Макаёнак Андрэй    
Жанр:  Комедия  Юмор 
Серия:   
Страниц:  21 
Год:  2009  

Отрывок из книги

Тата . Звычайнаму розуму не пад сілу зразумець тваю беспрынцыпнасць. (Крычыць.) Суіснаваць? Я… Я не згодзен! I зноў дробныя скандальчыкі, спрэчкі, так сказаць, лакальныя войны? Не! Не згодзен! Мама . Што? Разрыў? О’кэй! Хоць зараз! Я даўно гэтага чакала. Я даўно заўважыла гэту тваю тэндэнцыю. Але запомні: дзеці застануцца са мной! Тата . Ну, мы яшчэ пабачым, за кім пойдуць дзеці. Званок. Мама ідзе і адчыняе дзверы. Упускае ў пакой дачку і сына . Хлопчык даволі нахабны. Акінуўшы вокам прысутных, адчуў, што «пахне смаленым», і палез на самы верх лесачак. Дачка . Во ён! Не хацеў ісці дамоў. Мама . Ну, што ты там натварыў, разбойнік? Сын . Нічога я не натварыў. Мама (тату). Во ён, твой любімчык. Яшчэ і хлусіць. (Сыну.) Ты чаму задзіраешся з хлопчыкамі? За што пабіў Мухамеда?