Анёл

Автор: Сянкевіч Генрык   Жанр: Классическая проза  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Анёл - Сянкевіч Генрык
Автор:  Сянкевіч Генрык    
Жанр:  Классическая проза  Проза 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Яна сышла з дарогі і прысела пад дрэвам. Вочкі ў яе закрываліся. Вось ёй здаецца, быццам «матуля» сьпяшаецца да яе з могілкак па белай раўніне. Але нікога няма. Дзяўчынка, аднак, была ўпэўненая, што хтосьці павінен прыйсьці. Хто ж? Анёл. Бо старая Кулікова гаварыла, што «азёл» яе захоўвае. Марыся нават ведала, які ён. У іх хатцы быў намаляваны на малюнку анёл з крыламі і зь лілеяй у руцэ. Ён абавязкова прыйдзе. Кроплі закапалі галасьней. Гэта, мусіць, анёл крыламі крануў за галінкі. Тсс! Хтосьці ідзе сюды, чутна, як шоргае друзлы сьнег, крокі ўсё бліжэй і бліжэй — асьцярожныя, але пасьпешлівыя. Марыся даверліва адчыняе сонныя вочы. Што гэта? Шэрая, клінаватая галава з тырчачымі вушамі ўтаропілася на дзяўчынку… страшная, агідная. 1878