Берагі Сакрамэнто

Автор: Лондан Джэк   Жанр: Прочие приключения  Приключения   1931 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Берагі Сакрамэнто - Лондан Джэк
Автор:  Лондан Джэк    
Жанр:  Прочие приключения  Приключения 
Серия:   
Страниц: 
Год:  1931  

Отрывок из книги

Джэры адчуваў вялікі страх, усё замірала ў сярэдзіне, калені дрыжэлі, і гэтага страху ён ня мог перамагчы. Але ён не адступаў ад свае пастановы. Кабель быў стары, пацёрцы, гострыя кавалкі дроту вытыркалі з яго. Рукі Джэры былі пашарпаны і скрываўлены, калі ён зрабіў перапынак і пачаў крычаць на ўсё горла Сьпілену. Ваганэтка знаходзілася якраз пад ім, за некалькі мэтраў, і ён мог цяпер растлумачыць Сьпіленам, што тут здарылася. — Рад-бы памагчы табе, — крыкнуў Сьпілен, калі ён зноў пасунуўся далей, — але мая жонка зусім занядужыла. Аднак, раю табе, хлопча— асьцерагайся. Я сам сябе засадзіў сюды, цяпер надзея на цябе, каб ты выратаваў нас. — О, я зраблю гэта! — крыкнуў Джэры ў адказ. — Скажэце вашай жонцы, што праз адзін момант яна будзе на тым беразе. Пад густым дажджом, гушкаючьгся то ў адзін, то ў другі бок, нібы скоры і няроўны маятнік, захліпаючыся ад патугаў і вялікага ветру, Джэры дабраўся, нарэшце, да пустой ваганэткі. Адразу-ж ён убачыў, што не дарэмна перажыў гэтулькі страху. Пярэдняе кола, што сьцерлася ад доўгага ўжываныя, сышло з кабелю, і кабель моцна заціснула паміж колам і шківам. Першае было ясна — кола трэба зьняць з блоку, другое было таксама ясна — калі кола будзе зьнята, трэба будзе прымацаваць ваганэтку да кабелю вяроўкамі, якую ён ўзяў з сабою.