Эскімосік Кіш

Автор: Лондан Джэк   Жанр: Прочие приключения  Приключения   1931 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Эскімосік Кіш - Лондан Джэк
Автор:  Лондан Джэк    
Жанр:  Прочие приключения  Приключения 
Серия:   
Страниц: 
Год:  1931  

Отрывок из книги

— І кожны чалавек можа гэта зрабіць? — Кожны чалавек. Настала доўгае маўчаньне. Усе яны глядзелі адзін на аднаго, а Кіш даядаў свон абед. — І… і ты… скажы нам, Кіш? — запытаў, нарэшце, дрыжачым голасам Клош-Кван. — Так, я скажу табе. — Кіш перастаў абгрызаць тлустую костку і ўстаў.—Гэта вельмі проста. Глядзі. Ён узяў у руку тонкую палоску кітовага вуса і паказаў яе ўсім. Канцы вуса былі гострыя, як іголкі. Гэту палоску ён сагнуў кружочкам і моцна сьціснуў у руцэ. Калі ён раптам раскамячыў кулак, палоска адразу выпрасталася. Потым ён узяў кавалак кітовага мяса. — Вось так, — сказаў ён, — спачатку я бяру маленькі камяк мяса і выразаю ў ім дзірку. У гэту дзірку кладу сагнутую палоску кітавага вуса і зьверху закрываю яшчэ кавалкам мяса. Потым гэта кладу ў сьнег і ўсё зьмярзаецца ў адзін круглы маленькі шарык, мядзьведзь глытае гэты шарык, тлустасьць расстае, палоска кітовага вуса з гострымі канцамі выпростваецца, і ад гэтага мядзьведзь становіцца хворым, а калі мядзьведзь саслабее, я забіваю яго пігаю. Гэта вельмі проста. Углук сказаў: «О — о», Клош-Кван сказаў: «А — а», і кожны чалавек па-свойму выказаў сваё зьдзіўленьне, але ўсе зразумелі Кіша.