Хвоі гавораць

Автор: Чорны Кузьма   Жанр: Классическая проза  Проза   1928 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Хвоі гавораць - Чорны Кузьма
Автор:  Чорны Кузьма    
Жанр:  Классическая проза  Проза 
Серия:   
Страниц: 
Год:  1928  

Отрывок из книги

- Зараз. Ён пайшоў, а я сяджу адзін і думаю: «Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькі затым, што Міхал сын яму, а Тамашыха чужая і любіла паласкаць косці другіх?» Я падумаў аб гэтай таўстой, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды ні ідзе - усё жуе нешта, каго ні стрэне - правядзе зіркам мізэрнага абгавору... - Братка Міхал, - сказаў я ціха, - ёсць жа людзі, смерць якіх не выклікае думак змагацца з прыродай... Але ты памёр! Ціха было на вуліцы і ў папоўскім садзе... Дося сядзела з практыкантам на прызбе. Я ўстаў, каб ісці, але, адышоўшыся, не мог не пастаяць трохі - мае філасафічныя развагі ад мяне ўцяклі, бо хвалі душы не былі вялікімі. - Досечка, - шэпча ён, - міленькая... Яна маўчыць, і яны зліваюцца ў адну цёмную постаць... Слаўна глядзяць на мілую зямлю ціхія зоры. III У доўгім Тамашовым гумне, на вільготным таку, мы робім Тамашысе труну. Моцны, як дуб, на тоўстых звязістых нагах, стаіць на мяккіх стружках дзядзька Язэп з алоўкам у руках і рысуе па каструбаватых дошках лініі, а мы ўдвух - я і Астап Варывончык - сядзім вярхом на абструганай дошцы і габлюем яе «бараном».