Жоўтая музыка

Автор: Артымовіч Надзея Жанр: Поэзия  Поэзия  2005 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Жоўтая музыка - Артымовіч Надзея

Отрывок из книги

* * *                                 ад’язджаючым ёсць такая пара перад ад'ездам калі выходзіцца з доўгага маўчання у спакой неба не змяняецца ідзеш голас вуліцы мяшаецца з чырвоным сігналам кава папяроса без смаку паўслова чужым адыходзячы ад стала         і гэта ўжо нічога не значыць пераходзіш на другую вуліцу бетон чысты а нагам як зломленым кветкам хочаш злавіць толькі адзін след         хоць такога следу няма і ступіць на іншую дарогу трымаешся ценю свайго хоць ведаеш што твой цень гэта не ты добра ведаеш як мураваць памяць белай цэглай і чытаць з акцёрскіх вачэй добра ведаеш як замкнуць вока пераступаючы яшчэ адзін парог ёсць такая пара перад ад’ездам * * * Калі блізкі зраніць цябе Маўчы... Калі згасне апошні прамень надзеі                                                 ў тваім сэрцы Маўчы... Калі ўпадзеш ў палон буры Маўчы... Калі тоне твая лодка Маўчы... Калі любіш паэзію Маўчы, не гавары нікому... * * * з вуліц з неба з... з пекла ...і прадчуванняў ........... ........... ........... …