На сьвятой зямлі

Автор: Глыбінны Уладзімер   Жанр: Современная проза  Проза   1972 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
На сьвятой зямлі - Глыбінны Уладзімер
Автор:  Глыбінны Уладзімер    
Жанр:  Современная проза  Проза 
Серия:   
Страниц:  13 
Год:  1972  

Отрывок из книги

«Божа, мой Божа, Госпадзь Ісус, як-жа мала мы зрабілі яшчэ ў жыцьці дабра, добрых справаў, калі параўнаеш іх з тваім Вялікім Чынам!» - думаў Усевалад, усё такжа ўкленчыўшы і плачучы ўсім сваім страсянутым нутром. - Ты дзеля нас аддаў усё жыцьцё і не збаяўся самое сьмерці, хаця ж і мог ухіліць яе. А мы, сьмертныя і вінаватыя на гэтай грэшнай зямлі, што мы зрабілі, каб іншым, блізкім і далёкім, сталася лепш у гэтым жыцьці і каб зямля змыла з сябе больш грахоў? Ці ж мы рабілі заўсёды паводле твайго запавету - любі бліжняга свайго, як сябе самога? Хіба ж мы заўсёды плацім чыстай любоўю за зьдзейсьненае нам і іншым зло? Твае чыны былі, ёсьць і вечна будуць для нас пуцяводнаю зоркаю, якую блізу што дзьве тысячы гадоў таму назад запаліў Вялікі Ўладар Сьвету і паслаў нам за настаўніка свайго Сына. А твае пакуты паказалі нам шлях да ачышчэньня і збаўленьня. О, ніхто ніколі яшчэ не зазнаў такіх выпрабаваньняў, гэткіх кпінаў і пакутаў з боку грэшнага чалавека, дзеля выратаваньня і збаўленьня якога Ты быў пасланы ў гэты сьвет. Воіны цябе аплёўвалі, акідвалі брыдкімі словамі, калолі цернямі, крывавілі цябе пікамі, ўганялі цьвікі ў тваё жыватворчае цела. Ты паміраў, сьцякаючы крывёю пад ...