Ашчэпкі (1998-2000)

Автор: Валкавыцкі Георгій   Жанр: Современная проза  Проза   2002 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Ашчэпкі (1998-2000) - Валкавыцкі Георгій
Автор:  Валкавыцкі Георгій    
Жанр:  Современная проза  Проза  Биографии и мемуары  Документальная литература 
Серия:   
Страниц:  22 
Год:  2002  

Отрывок из книги

— Сартымент? — здзіўляецца папялушка. — Чаго? — А...а...а... — давіцца Сакрат казённым словам, уганяючы папялушку ў разгубленасць, і яна зіркае на мяне. Я прыняў паставу загадкавага маўчуна. Яна зірк на Сідара. А ён валяе дурня, мацае ўчэпістым зрокам узбуджанае цела папялушкі і нахабна ўсміхаецца з анексійным намёкам. Пікавае становішча. І тут Сваяк — ні з таго, ні з сяго — сячэ Барскім. З ходу карцела вылучыцца ў князі? Баяўся, каб Сідар не апярэдзіў? Наспех развучаная роля прывяла да адваротнага ператварэння намеру ў скутак. Выйшла, як на аматарскай сцэне. Ад спешкі ніўскі казанова страціў прыпісаны герою лірычны тон і ў яго голасе, замест шчымлівай тугі і радаснага спадзявання, узарваліся ўсе рэсурсы цялеснага жадання. Агаломшаная малодка спярша налілася сарамлівай чырванню, затым у вачах яе ўспыхнула поўнае недаўменне, быццам убачыла згаладалага сексуальнага вампіра. — А Божачка! — ахнула, млеючы ад жаху. І Сваяк, згараючы ад канфузу, кінуўся з усіх ног у лес. Толькі рэха рагатнула ўдагонку: — Здурэў дзядзька! Пераймаць Барскага? Лягчэй праз зямлю праваліцца. Застогнеш ад душэўнага болю і яхіднага рогату кплівых хаўруснікаў. І станеш блазнам.