Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Автор: Грицкевич Анатолий Петрович   Жанр: История  Научно-образовательная   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Грицкевич Анатолий Петрович
Автор:  Грицкевич Анатолий Петрович    
Жанр:  История  Научно-образовательная 
Серия:   
Страниц:  65 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Пасольства Вялікага Княства Літоўскага цяпер прапанавала заключыць «вечны мір» пры ўмове, што Васіль III адмовіцца ад Чарнігава з навакольнай тэрыторыяй. Аднак Васіль III заявіў што ніякіх саступак рабіць не будзе, і згадзіўся заключыць перамір'е толькі на адзін год. Ён рыхтаваўся да новай вайны з Вялікім Княствам Літоўскім, намагаючыся заваяваць новыя землі для сваёй дзяржавы. Перамір'е ў Маскве было падпісана 10 красавіка 1532 г. да свята Божага нараджэння наступнага 1533 г. Праўда, у 1533 г. вайна не ўзнавілася, бо Васіль III памёр на пачатку снежня 1533 г., і ў Маскве пачалася барацьба за трон паміж удавой Васіля III Аленай Глінскай і братамі яе мужа. Вайну давялося адкласці да 1535 г. У красавіку 1534 г. Іван Сапега быў паслом ад Жыгімонта Старога да прускага герцага Альбрэхта ў справе адносін паміж Вільняй і Масквой. У 1536 г. Іван Сапега разам са старастам брацлаўскім Іллёй Астрожскім і кіеўскім ваяводам Андрэем Неміровічам зноў ездзіў у Маскву для заключэння міру але беспаспяхова. Ва ўнутранай палітыцы дзяржавы Іван Сапега браў таксама чынны ўдзел. У 1536 г. ён быў уключаны ў камісію па правядзенні аграрнай рэформы ў гаспадарскіх уладаннях, якія належалі да Драгічынскага павета. Яму было прадпісана правесці валочную памеру, г. зн. размеркаванне зямлі на валокі (валока — 21,37 га) з устанаўленнем аднастайных павіннасцяў насельніцтва на валоках. Іван Сапега праводзіў рэформу ў Путковіцах, Малмотках, Качэрках, Вінярах, Чэрных, дзе зямля была размеркавана на валокі, а сяляне гэтых сёлаў былі «асаджаны на чынш, абы выплату гаспадарскую давалі».