Споведзь

Автор: Геніюш Ларыса Антонаўна   Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература   1993 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Споведзь - Геніюш Ларыса Антонаўна
Автор:  Геніюш Ларыса Антонаўна    
Жанр:  Биографии и мемуары  Документальная литература 
Серия:   
Страниц:  50 
Год:  1993  

Отрывок из книги

Я ніколі нічога не плянавала, пляны гэта домікі з карт, а ў сьвеце было такое ўсё нестабільнае, і вайна ў Гішпаніі кідала нецікавы цень на ўсю Эўропу. Я сабе думала: ну, што ўжо будзе, калі двое людзей ідуць з чыстым сэрцам і з верай у харошае, дык жыцьце ж іх не загубіць. Мне не давалі вялікай нейкай выправы, паводле слоў маяго мужа, гэта ўсё было лішнім, бо ж моды мяняліся, там, гдзе ён жыве, далі нам проста вэксалі на кусок зямлі й крыху грошай. Небагаты мой муж нейк ня вельмі аб гэтым усім клапаціўся, здавалася — будзем жыць з ветру. Ці проста быў ён мужчынам, які заўсёды ўпэўнены, што так ці іначай на сваю сям’ю кусок хлеба заробіць. I так ішлі мы ў жыцьце з ярым кляймом беларускасьці на чале. Ішлі насупраць, з чыстым, адданым Айчыне сэрцам, усіх тых ворагаў, для якіх адна назова нашай Зямлі была нямілай. 2. Зэльва Утульная хата, маленькі кусочак зямлі, дваіх бацькоў і мы з мужам пакуль што, — але хутка ж яму трэба ехаць, канчаць мэдыцыну, — так, вось у Зэльве. Муж вельмі ласкавы, стараецца мяне пазнаёміць з беларускай літаратурай, якой амаль ня знаю. Ведаю М.Танка й вельмі захапляюся яго творчасьцю, гэта на ўзроўні, гэта т...