Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Автор: Грицкевич Анатолий Петрович   Жанр: История  Научно-образовательная   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Грицкевич Анатолий Петрович
Автор:  Грицкевич Анатолий Петрович    
Жанр:  История  Научно-образовательная 
Серия:   
Страниц:  70 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

На наступны дзень, 28 жніўня, гэты авангард арміі К. Астрожскага нанёс паражэнне маскоўскаму палку перадавой стражы ўжо на рацэ Бобр. У баі было ўзята шмат палонных, якіх прывялі да гетмана Канстанціна Астрожскага, каб яны расказалі пра сілы і планы праціўніка. 1 верасня 1514 г. авангард войска Івана Багданавіча Сапегі нанёс паражэнне тром маскоўскім палкам. У баі было забіта некалькі соцень чалавек, ўзмацніўся баявы дух літоўскага-беларускага войска. Іван Багданавіч Сапега са сваімі коннікамі ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Оршай 8 верасня 1514 г. у шэрагах атрадаў, якімі непасрэдна камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Іван Сапега працягваў службовую кар'еру далей. У 1515 г. ён быў прызначаны на пасаду маршалка гаспадарскага, прыдворнага ўрадніка (чыноўніка). Выконваў спецыяльныя даручэнні вялікага князя (гаспадара) і кіраваў пэўнымі прыдворнымі службамі. Гэта сведчыла аб даверы вялікага князя і давала доступ да далейшых пасадаў. У 1520 г. Іван Багданавіч Сапега атрымаў намінацыю на пасаду віцебскага ваяводы. У гэты ж час ён ажаніўся з князёўнай Ганнай Андрэеўнай Сангушкай (памерла ў 1561 г.), дачкой старасты ўладзімірскага, а пасля і маршалка Валынскай зямлі. Улетку 1529 г. Іван Сапега быў прызначаны вялікім князем Жыгімонтам Старым на пасаду падляшскага ваяводы. Тады ж, у 1529 г., стаў і старастам драгічынскім.