Беларуская мова

Автор: Дубоўскі Кірыл   Жанр: Современная проза  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Беларуская мова - Дубоўскі Кірыл
Автор:  Дубоўскі Кірыл    
Жанр:  Современная проза  Проза 
Серия:   
Страниц:  11 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Я кіўнуў на знак згоды, і мы зноў замаўчалі. — А можа, гарэлкі? — рашуча запытаўся праз пэўны час Павел. Мы ўзялі гарэлкі і пачалі яе піць частымі чаркамі. Агульны занятак крыху зблізіў нас, таму Павел нарэшце адважыўся пачаць размову. — А ведаеш, усе бабы — сукі! — Чакай, — сказаў я. — А чаму толькі бабы? — Таму што мы — нармальныя, — раптам пачаў усхліпваць ён. — Усё для іх робім, а яны нас кідаюць. Хоць на гэты раз я сам ёй здрадзіў... Я зразумеў, што мой надзейны запляшнік напіўся. Потым Павел пачаў свой не вельмі звязны аповед пра іх з Марынай адносіны. Я слухаў яго, спачуваў і нават нешта раіў. Наогул, я і сам мог яму такіх жа, калі не лепшых, гісторый панарасказваць, ды калі нехта пачынае паводзіць сябе так, нібыта яму горш, чым мне, я адразу раблюся моцным, мудрым і спагадным. Асабліва пасля гарэлкі. Канешне, гэта быў не адзіны мой самотны вечар. Але аддаваць яшчэ адзін у рукі аматараў я больш не хацеў. Я занадта высока цаніў сваю адзіноту. А таму папрасіў у НЗ даць мне на гэты раз прафесіянала. Тая самая дзяўчына працягнула мне каталог. “Надзвычай душэўны запляшнік Пётр складзе для вас незабыўную кампанію”, — адкрыў я метадам тыка. “Класіка, брудэршафт, на разліве. Дасканалае валоданне антыпахмельнымі тэхнікамі!”