Дзікія кошкі Барсума

Автор: Аўласенка Генадзь Жанр: Современная проза  Проза  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Дзікія кошкі Барсума - Аўласенка Генадзь

Отрывок из книги

А потым хтосьці з суседзяў падказаў маладому фермеру, што звычайна робяць у такіх выпадках. Аказваецца, ФІРМА ахвотна абменьвае такіх вось надакучыўшых альбо пастарэўшых жонак на іншых, больш маладых, з невялікай, праўда, даплатай. О’Ніл назаўтра ж адвёз сваю рабочую жонку ў мясцовае аддзяленне ФІРМЫ і вярнуўся на ферму ўжо з іншай жанчынай, маладой і вельмі прыгожай. Ён выбраў яе больш чым з дзесяці прэтэндэнтак і ніколі аб гэтым потым не шкадаваў. З гэтай, другой па ліку рабочай сваёй жонкай, О’Ніл пражыў амаль дзесяць гадоў... і гэта былі, без усялякага перабольшвання, самыя лепшыя гады ягонага жыцця. О’Ніл і гэтую сваю жонку не крануў нават пальцам за ўсе дзесяць гадоў іх сумеснага жыцця, але прычына была ўжо зусім іншая – напэўна, ён і сапраўды кахаў яе, калі толькі само гэтае слова, “каханне”, можна аднесці да ўзаемаадносін рабочай жонкі з яе гаспадаром. Магчыма О’Ніл і далей жыў бы з гэтай сваёй жонкай, але так здарылася, што яна зацяжарыла і, згодна з законамі Аграполіса, прыйшлося …