Прыгоды маршалаў

Автор: Лупасін Віктар   Жанр: Современная проза  Проза   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Прыгоды маршалаў - Лупасін Віктар
Автор:  Лупасін Віктар    
Жанр:  Современная проза  Проза 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Віктар Лупасін Прыгоды маршалаў Маршал Жукаў рабiў з пясочку пiражкi. А маршал Конеў на iх наступiў. А маршал Жукаў цюкнуў яго шуфлiкам. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршала Жукава спаймаў кантралёр за вуха. А маршал Конеў вырваўся i зьбёг. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Конеў яго накастыляў. Маршал Жукаў купiў жуйку i даў палову маршалу Коневу. А маршал Конеў купiў пiсталет i даў пастраляць маршалу Жукаву. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршал Жукаў ездзiў на велiку. А маршал Конеў бегаў ззаду. А потым маршал Конеў стамiўся i прысеў адпачыць. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршал Жукаў прыйшоў да маршала Конева. А мама маршала Конева сказала, што маршал Конеў захварэў. А маршал Жукаў перадаў маршалу Коневу снiкерс i чарапашак-нiндзя. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Жукаў яго накастыляў. Маршал Жукаў i маршал Конеў елi кашу. А каша была нясмачная. А хутка былi мульцiкi. …