За здаровы лад жыцця

Автор: Бурлак Вера Жанр: Поэзия  Поэзия  Драматургия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

  ФЭМІНІСТКА Я буду маўчаць, як палонны камрад, Пра тое, што вымерлі кавалеры, Што не прасьпяваюць яны сэрэнад І не патрымаюць дзьверы. І Вас я адпраўлю дадому спаць, Таму што на вуліцы цёмна. Прыпруся дадому і буду ляжаць, Ад роспачы непрытомная, Як пані ў гістэрыцы — не, лепей, як П’янюга: бутэльку намацаю, Вазьму дый насыплю ў гарэлку мыш’як І выклічу рэанімацыю. Глыну дый схаваюся ў чамадан. Няхай мяне хопіць кандрашка Ад злосьці за тое, што Вашым рукам Ад цела майго ня цяжка.   МАРА ЛЮДАЕДАЎ Вось людаеды. Я дзяўчына іхнай мары. Мяне зьядуць. Як можна есьці дрэнь такую? Ад гэтай думкі фэерычна ванітую. Яны ў ванітах. Я ў сваім рэпэртуары.   НІРВАНА (байка) Адзін знаёмы мой, мудак прасьпіртаваны, Сказаў мне неяк, што няма нірваны. Напэўна, ён хацеў мяне пазьліць. Я адказала: “Не, ня можа быць!” Мы зараўлі: “Яе няма і быць ня можа!” А побач мі- лі- цы- я- нэр! — хадзіў, настроены варожа. Ён нас забраў за парушэньне цішыні І высьвятляў асобы нашыя тры дні. А праз тры дні мы ўсе ўвайшлі …