Мутны Меконг

Автор: Мудроў Вінцэсь   Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Мутны Меконг - Мудроў Вінцэсь
Автор:  Мудроў Вінцэсь    
Жанр:  Прочая старинная литература  Старинная литература 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

- Ды не перажывай ты, бляха. - гэта ўжо азываецца Міша, - усіх іх адзін нячысцік маляваў. Чулі, тыдзень таму на Савецкай дом згарэў? Такая ж дзеравячына, як наша; яны ж гараць, як порах. І вось з агню, з другога паверху, баба выляцела, а за ёю мужык. Мужык хоць трусы паспеў нацягнуць, а баба - тая зусім голая. Аказалася, гэта жонка пілота нашага авіяатрада. Муж у Свярдлоўск паехаў, новую тэхніку атрымліваць, а ягоная палова тым часам з нейкім вахтавіком зблыталася. Прыехаў небарака з камандзіроўкі, а ў жоначкі левая нага вывіхнутая, пыса падрапаная і валасы абсмаленыя. І не толькі на галаве. Уся гэтая балбатня даймае цяпер ужо да нервовага свербу. Таму й думкі прыходзяць раз’юшаныя. Не думкі нават, а нейкія цьмяныя відзежы: даўжэзны санны цуг цягнецца, у атачэнні ўзброеных вершнікаў, па расхлябістай дарозе. Плачуць дзеці, галосяць жанкі, усхвалявана гракаюць вароны. І ўсё гэта на тле алавянага неба, пасярод вусцішнага ляснога гушчару. Гэта Іван Жахлівы гоніць палачанаў у маскоўскае рабства. А насустрач цугу, прыхаваўшыся ў адліжнай лютаўскай смузе, рухаецца такі ж самы даўжэзны абоз. Гэта едуць у зваяваны Полацак маскавіты-навасёлы. Едуць са сваім скарбам, са сваімі святарамі, са сваёй спрадвечнай пагардай да ўсяго “нярускага”.