Па другі бок ценю

Автор: Мажылоўскі Уладзімір   Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Па другі бок ценю - Мажылоўскі Уладзімір
Автор:  Мажылоўскі Уладзімір    
Жанр:  Прочая старинная литература  Старинная литература 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

— Цікава! — Калі здарыўся першы напад, я падумаў, што гэта п’яныя пасеклі адзін аднаго і прамаўчаў. Пасля другога — сам разбіраўся, быў на месцы трагедыі і бачыў дванаццаць абезгалоўленых трупаў, прычым большасць з іх былі рассечаны амаль напалову. Так рабаўнікі не сякуць. Так забівае толькі спрактыкаваны воін, а такі воін ніколі рабаваць не будзе. Трэці напад здарыўся ўжо тут, у першую ноч асады. І там: чатырнаццаць амаль распалавіненых ратнікаў. Але самае загадкавае тое, што на зямлі пасля нападу не бачна аніякіх слядоў бойкі: ні конскіх, ні чалавечых. — Ты кажаш, што адзін чалавек усё ж выжыў. Што ён расказаў? Радзівіл сумна ўсміхнуўся. Ён ведаў, што Стэфан Баторый вельмі любіў слухаць самыя неверагодныя гісторыі, аднак у сваім расказе ваявода не бачыў нічога цікавага. У ім было шмат невядомага, незразумелага, страшнага, а такое палохае, выклікае пачуццё няўпэўненасці. — Якуб з Залесся нічога не расказаў, бо быў мёртвы. — Вось табе і на! — усміхнуўся кароль. — Нядаўна ты казаў, што ён застаўся жывы, а зараз, — што памёр! — Прайшоў амаль месяц, як я бачыў бедалагу. У тое, што ён выжыў, я ніколі не паверу, бо рана ў яго была страшэнная — ад галавы да поясу і, калі б не кальчуга, то. — ваявода безнадзейна махнуў рукой.