Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Автор: Трофимчик Анатолий Викторович   Жанр: История  Научно-образовательная   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Трофимчик Анатолий Викторович
Автор:  Трофимчик Анатолий Викторович    
Жанр:  История  Научно-образовательная 
Серия:   
Страниц:  13 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Нягледзячы на тое, што яшчэ летам 1916 г. У. Ленін катэгарычна не згаджаўся з тымі, хто адмаўляў няспеласць украінскага і беларускага нацыянальных рухаў [13] , на самой справе бальшавікоў не турбавала пытанне пра беларускую дзяржаўнасць: у важных гістарычных дакументах Беларусь не згадвалася ў кантэксце народаў з правам на нейкую дзяржаўнасць. Пакуль беларускі нацыянальны рух (як, зрэшты, і іншыя) набываў сілу пад царскай уладай, ён каталізаваўся бальшавікамі, бо такім чынам расхістваўся царызм. Яшчэ на самым пярэдадні кастрычніцкага перавароту У. Ленін, што праўда, у форме рытарычнай фігуры ўмоўнага ладу заяўляў пра «немедленное восстановление полной свободы Финляндии, Украины, Белоруссии, для мусульман и т. д.» Калі ж бальшавікі захапілі ўладу, ім нацыянальныя рухі сталі муляць, і яны іх імкнуліся мінімізаваць ці фармалізаваць, а беларускі — на пэўны час увогуле быў выключаны з актуальнага кантэксту.