Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Автор: Быкаў Васіль   Жанр: Советская классическая проза  Проза   2005 год
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Быкаў Васіль
Автор:  Быкаў Васіль    
Жанр:  Советская классическая проза  Проза 
Серия:   
Страниц:  136 
Год:  2005  

Отрывок из книги

Найперш здалёк яшчэ ўчуліся шум, гамана, рух мноства людзей, што суцэльнай плыньню рушылі кудысь у напрамку да цэнтральнай плошчы, несучы нейкія лозунгі. Вецер угары матляў бел-чырвона-белыя сьцягі — мноства сьцягоў, аж да канца калоны, якая хавалася за перагінам вуліцы. Пачатак гэтага шэсьця ўжо мінуў завулак, дзе паявіўся Ступак, і хто там усіх вёў, не было відаць. Поруч жа шэсьце з абодвух бакоў атачалі міліцыянты. Адны з іх стаялі ў няроўных шэрагах, іншыя (мабыць, начальства) бегалі-мітусіліся ў сваім міліцэйскім клопаце. Ступак сьпярша зьдзіўленапрыпыніўся, уражаны відовішчам, а затым нечаканая хваля ўзрушэньня падхапіла яго з тратуара і вынесла да людзей. Малады міліцыянт на краі тратуару спрабаваў заступіць дарогу, ды Ступак плячом рашуча адпіхнуў яго і выйшаў на асфальт — да ўсіх. Поруч на ўсю шырыню вуліцы ішлі і маладыя, і старыя, і сярэдняга веку мужчыны з жанкамі і дзяўчатамі; твары ва ўсіх былі прыемна-сьвяточныя, бяз звыклай паўсядзённай змрочнасьці ці нават нярэдкай па часе жорсткасьці. Уражвала вялікае мноства нацыянальных сьцягоў, якія над людскімі галовамі паласкаў сьвежаваты ранішні вятрыска. Трохі меней было плакатаў з рознымі надпісамі, зробленымі часам пр...