Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск

Автор: Конан Дойл Артур   Жанр: Научная фантастика  Фантастика   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск - Конан Дойл Артур
Автор:  Конан Дойл Артур    
Жанр:  Научная фантастика  Фантастика 
Серия:   
Страниц: 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

- Вы здрадзiлi мне! Вы завабiлi мяне ў пастку. Гэта з-за вас я згубiў свой атрад! Якi ж я дурань, што паверыў жанчыне! - Не абвiнавачвайце мяне, палкоўнiк. Я руская, i мой абавязак - служыць сваёй Айчыне. Няўжо французская дзяўчына дзейнiчала б iнакш? Калi б я пераклала ўсё дакладна, то вы не паехалi б у Менск. Скажыце, што вы даруеце мне! Яна стаяла, гледзячы на мяне сваiмi цудоўнымi вачыма, i хаця я думаў пра сваiх салдат, я не мог не дараваць гэтай жанчыне. - Вось i добра, - сказала яна, - вам шкада сваiх, а мне сваiх. I яшчэ, ваш урок дабрынi i высакароднасцi, якi вы далi сёння ранiцай, не забыты. Адзiн чалавек з таго цi iншага боку не робiць перамогi. Вось вам ключ. У пакоi ёсць яшчэ адны дзверы, праз iх вы трапiце на волю. Iдзiце, палкоўнiк Жарар, я думаю, што мы нiколi больш не ўбачымся. - Але я не магу. - Чаму? - Я даў слова гонару. - Каму? - Вам. - Я вяртаю яго. Маё сэрца поўнiлася радасцю. Я не даваў слова гонару маёру Сержыну, а Сафi вызвалiла мяне. - За вёскай вы знойдзеце капiтана Баракава, - сказала яна. - У яго вашая жарабiца i шабля. Не затрымлiвайцеся, неўзабаве развiднее.