Выродлiвы хлапчук

Автор: Азимов Айзек   Жанр: Научная фантастика  Фантастика   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Выродлiвы хлапчук - Азимов Айзек
Автор:  Азимов Айзек    
Жанр:  Научная фантастика  Фантастика 
Серия:   
Страниц:  15 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Нiбы хочучы прадэманстраваць слушнасць сваiх слоў, ён увайшоў у адчыненыя дзверы. Напружана ўсмiхаючыся i чамусьцi зрабiўшы глыбокi ўдых, за iм услед рушыў Дэвенэй. — Хадземце ж сюды, мiс Фэлоўз! — нецярплiва выгукнуў Хоскiнс i павабiў яе пальцам. Мiс Фэлоўз кiўнула i нязграбна пераступiла парог. Усё яе цела скаланулi дрыжыкi, але, як толькi яна апынулася ў доме, адчуванне гэтае знiкла. У доме пахла свежым дрэвам i вiльготнаю глебай. Цяпер тут было цiха, ва ўсякiм выпадку, не чуваць было голасу дзiцяцi, але затое аднекуль чуўся шоргат ног i шолах, нiбы хтосьцi мацаў дрэва. Потым пачуўся стогн. — Дзе ж ён? — з адчаем усклiкнула мiс Фэлоўз. Няўжо гэтым дурням не рупiць, што там адбываецца? Хлопчык быў у спальнi, цi, дакладней, у пакоi, дзе стаяў ложак. Ён быў зусiм голы, i яго запэцканыя граззю грудзi хадзiлi хадуном. Ахапак змяшанай з граззю шорсткай травы рассыпаўся па падлозе каля яго босых рудых ног. Ад гэтае травы iшоў пах зямлi, змешаны з нейкiм смуродам. Хоскiнс убачыў вiдавочны жах у яе вачах i злосна сказаў: — Не было нiякай мажлiвасцi, мiс Фэлоўз, выцягнуць хлопчыка чыстым з такой глыбiнi стагоддзяў. Мы вымушаны былi захапiць дзеля яго бяспекi сёе-тое з таго, што было каля яго. Можа, вы палiчылi б за лепшае, каб ён з'явiўся сюды без нагi альбо часткi чэрапа?