Планета малпаў (на белорусском языке)

Автор: Буль Пьер Жанр: Научная фантастика  Фантастика  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Толькi крыху далейшы?! Да Проксiмы Цэнтаўра ўсяго чатыры светлавыя гады, у той час як да Бетэльгейзе... - ...цэлых трыста, - перапынiў мяне прафесар, - не думайце, што я на гэта забыўся. Аднак да Проксiмы Цэнтаўра нам прыйшлося б ляцець амаль столькi ж цi толькi крышачку менш, чым да Бетэльгейзе, куды мы даляцiм праз нейкiя два гады. Вы не даяце мне веры, бо прывыклi да нашых мiжпланетных пералётаў, гэтых блышыных скачкоў, калi дапушчальнае максiмальнае паскарэнне доўжыцца ўсяго толькi некалькi хвiлiн, а крэйсерская хуткасць у параўнаннi з нашай смеху вартая... Час ужо, бадай, растлумачыць вам, як рухаецца наш зоркалёт. Дзякуючы ўдасканаленым ракетам, якiя мне ўдалося вынайсцi, наш касмiчны карабель здольны перамяшчацца ў прасторы з найвышэйшай хуткасцю, якую толькi можа набраць матэрыяльнае цела. Па сутнасцi, яна амаль роўная хуткасцi святла. А калi мы рушым з такой хуткасцю, наш час iстотна адрознiваецца ад зямнога, i чым хутчэй мы ляцiм, тым большая гэтая рознiца. Напрыклад, цяпер …