Загадкавы святы

Автор: Буль Пьер   Жанр: Научная фантастика  Фантастика   Год неизвестен
Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Загадкавы святы - Буль Пьер
Автор:  Буль Пьер    
Жанр:  Научная фантастика  Фантастика 
Серия:   
Страниц:  11 
Год:  Неизвестен  

Отрывок из книги

Абат уздыхнуў: - Гэта яшчэ горш. Яны прайшлi праз пакуты. Эгаiзм i злосць хваробы больш заразныя, чым праказа. Iхнiя сэрцы зачарсцвелi, i яны капiруюць паводзiны жыхароў далiны. Нi ў кога няма нiякага жалю да свайго брата. Вiдушчы пракажоны пагарджае сляпым. Бязносы пракажоны абыходзiць пракажонага, пакрытага язвамi... - I ўсе ўцякаюць ад пракажонага мурына. Ваша праўда, але, я вам не раз казаў, пры нашай iзаляцыi павiнен быў узнiкнуць нейкi грамадскi парадак. - Мне не патрэбны вашы абгрунтаваннi, - гнеўна крыкнуў абат. - Я ўсяго толькi бедны пастыр i лiчу, што гэтыя норавы агiдныя, але, што яшчэ горш... Ён замаўчаў i прыгубiў чарку. Гэта быў спектакль. Ён нязграбна прытуляў сваю адвiслую, як у каня, нiжнюю губу да чаркi, амаль цалкам абхоплiваючы яе, i адначасова хлябтаў языком, як гэта робяць жывёлы. Лекар, употай назiраючы за iм, думаў, што яго сябар рабiўся ўсё больш i больш падобны да льва, але сёння гэта быў сумны леў, i гэта яму пасавала. - Яшчэ горш, - працягваў абат, паставiўшы чарку, - я з жахам заўважаю, што i сам паддаюся гэтаму эгаiзму, якi мяне засмучае. Мне ўсё цяжэй быць мiласэрным да маiх пракажоных братоў. Кажу вам, нам патрэбен свежы струмень. Бываюць вечары, калi ад усёй гары тхне праказай. Ад гэтага паху знiкаюць усе хрысцiянскiя дабрачыннасцi.