Мядовае знаёмства (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Пухлiна праходзiла аж два днi. За гэты час Толiкава мацi вымыла i адгладзiла Антосеву кашулю, пачысцiла пiнжак. Антось цёпла развiтваўся i дзячыў Толiкавай мацi, потым абняўся з сябрам i падаўся на аўтастанцыю, каб ехаць дамоў. На душы было мутарна. Што сказаць дома? "А дзяўчына якая прыгожая!" - пякла, як агнём, думка. Не дайшоўшы да станцыi, Антось рашуча крутнуў у другi бок: "Зайду, папрашу хоць прабачэння!" Раптоўна прыпынiўся: "Пачакай! Дык яны ж мяне не пазналi! Нават Мiхась, з якiм два гады адслужыў, не пазнаў не толькi мяне, а й майго голасу! Дзякуй табе, распухлы язык!" - i Антось з надзеяй пакрочыў да Алесевага дома. Зноў пастукаў у дзверы. Сэрца вырывалася з грудзей. Адчынiў дзверы Мiхась. - Антось! Дарагi! - усклiкнуў ён i абняў сябра. - Ды што ты аслупянеў? Заходзь! Антось зайшоў. Адчынiлiся дзверы, i з другой паловы хаты выглянула тая ж прыгажуня. Зачырванелася i закрыла дзверы. Мiхась засмяяўся: - Нiчога! Зараз выйдзе! Бачыў, як зачырванелася? Рабi вывады, Антось!.. Шчаслiвы …