Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Сяргей Давiдовiч Смяяцца цi плакаць? Ох i надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавiсным асяроддзi, сярод агрызання i гырканiны. Ступiш крок - зловiш мацюка, яшчэ крок - схопiш лiхтар пад вока. Непрыкметна ён i сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыпалiць цi папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро - на дыбы, скiвiцы сцiскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд - нiбы той калючы дрот. Мiтусяцца людзi, шмат iх вакол, а кожны - сам па сабе, кожны - за сваiм "калючым дротам". Схапiся за сэрца, павалiся - нiхто не падыдзе, не зверне нават увагi... - Хопiць! - рашуча сказаў сабе Павэлак. - Буду сеяць дабрыню вакол сябе! Бачыць ён, iдзе насустрач цяжарная жанчына, жывот, як кажуць, ажно на нос лезе. Гэта ж сёння такая рэдкасць - быццам мужыкi перавялiся. Замiлаваўся Павэлак, сэрца яго размякла, вочы памакрэлi. Падышоў ён да жанчыны i з цеплынёй кажа, паказваючы на яе жывот: - Няхай Божачка дае шчасце вашаму будучаму дзiцятку! А вам - лёгка разрадзiцца! Жанчына ад нечаканасцi ажно …