Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Расея праглыне, як праглынула ў 1999 годзе... Цяпер перабiў гаворку французскi Прэзiдэнт: - Тады Расеi было лягчэй перад усiм светам рабiць выгляд пакрыўджанай, бо прадпрымалiся шматбаковыя дыпламатычныя намаганнi, у тым лiку i з боку Расеi... - Сёння Расея, - перахапiў гаворку гаспадар Белага дома, - слабая як нiколi, а мы, наадварот, - магутныя як нiколi! Цi ж можа быць дыпламатыя з дзяржавай, якая не далёка адышла ад той, супраць якой мы выступiм усёй каалiцыяй? I выступiм хутка! - Спадар Прэзiдэнт! - французскi субяседнiк непрыкметна перайшоў на "афiцыёз". - Вы ведаеце, што ў Расеi да ўлады прыйшоў амбiцыёзны i сумнавядомы... - Ведаю! Ведаю, што ты маеш на ўвазе яго ўлюбёнасць у ядзерную кнопку. Ведаю i тое, што да крайнасцi не дойдзе, бо мы i нашы саюзнiкi, уключаючы i Францыю, надзейна закрытыя супрацьядзернымi парасонамi, а ў iх над галавой дзiркi. Калi ўжо ты, Франсуа, закрануў расейцаў, скажу зноў жа iх словамi: "Куды мосьцы супраць слана!" - Спадар Прэзiдэнт, у выпадку наземнай …