Замалёўкi (на белорусском языке)

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

ЭХ, ПРАКОЦIМСЯ! Да Жукоўскiх з Менска прыехаў iх старэйшы сын Iван. Не проста прыехаў, а на грузавiку - уладкаваўся недзе ў Менску працаваць шафёрам. Форсу, гонару таго, як кажуць, без фiгi не да носа! Ды i было чым ганарыцца - пасля вайны шафёр - больш значная шышка, чым сёння мiнiстр. Машыну мы бачылi першы раз у жыццi, i таму, калi Iван, ад'язджаючы ў Менск, прапанаваў нашай хеўры пракацiцца ў кузаве, мы ажно зараўлi (прабачце, запiшчалi) ад захаплення. Калi машына набiрала хуткасць i вецер пачаў паласкаць нашыя твары, мы адчулi нешта незвычайнае, у нас быццам выраслi крылы, i, не згаворваючыся, мы запелi штосьцi без слоў: "Ля-ля-ля", - i ў такт нашым крыкам пачалi выстукваць па кабiне. Машына рэзка затармазiла i прыпынiлася. Вылез з кабiны Iван i запытаўся: - Ну што, зайцы, так мала пракацiлiся? Вылазьце! Нас быццам з вару апусцiлi ў ледзяную ваду, настолькi змянiўся наш настрой. Нiчога не разумеючы, мы пасаскоквалi на зямлю i з вялiкiм жалем глядзелi ўслед ад'язджаючай машыне. Праехалi …