Адна ноч

Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Угары зноў прыглушана загрукацелi чэргi, то наш "дзягцяр"; Валока пазнаў бы яго дзе хочаш. Гэта ўзбадзёрыла байца. Прыгнуўшы голаў, ён абмацаў навiслую над прыступкамi глыбу, паднатужыўся, паштурхаў, аднак нiчога нiдзе не кранулася. Мусiць, зверху яго тут добра прывалiла нечым. Але як жа тады выкараскацца? Пакутуючы ад болю, ён сышоў з прыступак, угледзеўся ў змрок пакарэжанага падстолля. Нiдзе нiякае дзiркi, нiякай адтулiны, здатнай для таго, каб можна было пралезцi. Зрушваючы абломкi цэглы, баец ускарабкаўся на кучу друзу пад промнем i ў другiм месцы памацаў рукамi скасабочаную патрэсканую столь. Адзiн кавалак бетону кратаўся, але толькi ледзь-ледзь хоць i быў разламаны, ды ўсё ж трымаўся, пэўна, на арматуры. Валока зазiрнуў у шчылiну, але там, апроч добра асветленых на зломе тоўстых яе краёў, нiчога не было вiдаць. Што ж рабiць, - як вылезцi, няўжо няма нiякага ходу? А можа, трэба крыкнуць, паклiкаць на дапамогу? А калi тут паблiзу немцы? Хто ведае, цi ўтрымалi нашы той сквер? Такая …