Доўгi пакой (на белорусском языке)

Автор: Хотч Эдвард Жанр: Прочие Детективы  Детективы  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

- Так. Ну, вядома. Монiка падышла да цэнтральнага акна, правяла пальцамi па раме, можа, шукаючы засаўку, каб адчынiць яго. Але акно так i засталося зачыненым, калi яна зноў павярнулася тварам да Леапольда. - Наш шлюб быў такi ж змрочны i пусты, як гэты пакой. Пазбаўлены жыцця, марны. - Бог сведка, Монiка, я заўсёды хацеў дзяцей. - Нiчога, апрача гэтай праклятай работы палiцэйскага, ты не хацеў, выбухнула ў адказ Монiка, у яе ў вачах усё мацней палаў агонь гневу. - Слухай, мне трэба iсцi. Там у машыне мяне чакае чалавек. - Iдзi. Гэта ты рабiў i раней, цi не так! Iдзi, iдзi! Iдзi на сваю праклятую работу, кiнуўшы мяне адну ў змаганнi, кiнуўшы... - Гэта ты пайшла ад мяне, Монiка. Памятаеш? - напомнiў ён цiха. Яна была настолькi безабаронная, што не мела нават сумачкi, каб шпурнуць у яго. - Зразумела, я пайшла! Таму што мяне чакала кар'ера! I ты ведаеш, што здарылася са мной толькi таму, што ты нс паехаў разам са мной? Ты ведаеш, што здарылася са мной там? У мяне адабралi грошы, самапавагу, …