Новая зямля

Автор: Колас Якуб Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

ІІІ. За сталом — Ну, небажаты, будзем снедаць — Ў людзей садзяцца ўжо абедаць. Цягні мачанку, маці, з печы! За стол, малы, за стол, старэчы! — Гаворыць дзядзька, сам сядае І стол абрусам засцілае. Паміж дзвюх лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак, Ды хлеба з зайчыка краюшак. Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя І іх трымаліся выключна, Бо тут сядзець ім больш спадручна, І ў кут старым трудней залезці, А на пачэсным гэтым месцы Садзіўся госць — і то не кожан; А як цяпер кут быў парожан, То там Алесь прымайстраваўся, Сядзеў на кукішках, гайдаўся, Цішком шчыкаючыся з братам. Кастусь сядзеў між ім і татам; Ён да яды не так быў падак, Бо ўжо намазаўся аладак, Але сядзеў і мяў аладку Ды штурхаў бацьку пад лапатку. Уладзік быў у дзядзькі збоку... Дзяцей, як тых снапкоў на току! — Сямейка, праўда, немалая: Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці; І кожны месца сваё мае. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала …