Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Закладки
A   A+   A++
Размер шрифта
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм

Отрывок из книги

"Наспела чалавеку паставiць перад сабою мэту. Трэба пасадзiць расадзiну сваёй найвышэйшай надзеi. Пакуль яшчэ шчодра родзiць ягоная глеба. Але прыйдзе час, i зубожыцца яна i знясiлiцца, i выноснае дрэва больш не вырасце на ёй. Гора! Блiзiцца час, калi чалавек ужо не пусцiць над людзьмi стралы сваёй палкасцi, i цецiва ягонага лука адвыкне трымцець! Я кажу вам: трэба мець у сабе хаос, каб змагчы нарадзiць зорку, якая б танцавала. Я кажу вам: у вас пакуль што ёсць хаос. Гора! Блiзiцца час, калi чалавек не здолее больш нарадзiць нiводнае зоркi. Гора! Блiзiцца час сама пагарджанага чалавека, якi не здолее пагарджаць самiм сабою. Дзiвiцеся! Я пакажу вам апошняга чалавека. "Што такое любоў? Што такое стваранне? Што такое палкасць? Што такое зорка?" - так пытаецца апошнi чалавек, маргаючы. Зямля змалела, i на ёй корпаецца апошнi чалавек, якi нiкчэмнiць усё на сваё падабенства. Ягоны род нязводны, як земляныя блохi: апошнi чалавек жыве даўжэй за ўсiх. "Мы прыдумалi шчасце", - кажуць апошнiя людзi, маргаючы. Яны пакiнулi мясцiны, дзе было сцюдзёна, бо iм патрэбна цяпло. Яны яшчэ любяць блiзкага i горнуцца да яго; бо iм патрэбна цяпло.